Биография, Ермаловіч Мікола (Ермалович Микола, Николай). Біяграфія.

Биография, Ермаловіч Мікола (Ермалович Микола, Николай). Біяграфія. фото фотография фотка

Ермаловіч Мікола, нарадзіўся 29.04.1921 г. у вёсцы Малыя Навасёлкі Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1938 г. паступіў на беларускае аддзяленне літаратурнага факультэта Менскага педагагічнага інстытута. Да вайны скончыў тры курсы. У 1941-1943 гг. працаваў настаўнікам у Мардоўскай АССР. У 1943-1944 гг. на педагагічнай працы ў Суражы Віцебскай вобласці, у 1944-1946 гг. - у Дзяржынску Менскай вобласці. У 1946 г. аднавіў вучобу ў педінстытуце. Пасля заканчэння (1947) быў залічаны ў аспірантуру пры педінстытуце. З 1948 па 1955 гг. працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Маладэчанскім настаўніцкім інстытуце, а пасля яго закрыцця быў загадчыкам метадычнага кабінета Маладэчанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У канцы 1957 г. па стану здароўя выйшаў на пенсію. Жыве ў Маладэчна. Сябра СП СССР з 1989 г.

Сталую літаратурную працу пачаў у 1948 г. Выступае ў друку як аўтар крытычных і літаратуразнаўчых артыкулаў і гістарычных нарысаў. У 1970 г. выйшла кніга «Дарагое беларусам імя», у 1989 г. - кніга «Па слядах аднаго міфа», у 1990 г. - гістарычнае даследаванне «Старажытная Беларусь».


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я







 
Пользовательское соглашение - сopyright © 2006-2017
red @ RESHEBA.ws